Старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Макарэвіч Таццяна Іванаўна з 17 па 19 лютага 2020 г. прыняла актыўны ўдзел у стратэгічнай сесіі пераможцаў конкурсу маладых міжнароднікаў імя А. А. Грамыка «Будучыня адукацыі і акадэмічнай мабільнасці ў лічбавую эпоху» у г. Масква, Расійскай Федэрацыі.
На адкрыцці стратэгічнай сесіі «Будучыня адукацыі і акадэмічнай мабільнасці ў лічбавую эпоху» выступіў рэктар ГАУГН Д. В. Фамін-Нілаў. Т. І. Макарэвіч прыняла ўдзел у дыскусіі. Яна таксама выступіла з прэзентацыяй у рамках работы сесіі «Эпоха-2020. Галоўныя трэнды сусветнай палітыкі ў новым дзесяцігоддзі». Насычаная на падзеі камандзіроўка ўключала ў сябе сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Расіі А. Ю. Рудэнка ў МЗС Расійскай Федэрацыі, з кіраўніцтвам Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Пра найноўшыя IT-тэхналогіі распавялі ў тэхнапарку «СКОЛКАВА» і ў высокатэхналагічнай кампаніі «Збербанк», дзе Макарэвіч Т. І. ўдзельнічала ў семінары і азнаёмілася з арганізацыяй работы і высокатэхналагічнымі працэсамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій.
Па выніках выступлення з дакладам і прэзентацыяй «Як зрабіць адукацыю драйверам інтэграцыі ў рамках ЕАЭС?» на стратэгічнай сесіі «Будучыня адукацыі і акадэмічнай мабільнасці ў лічбавую эпоху» Т. І. Макарэвіч унесла прапановы і ініцыятывы, якія былі адобраны Старшынёй Асацыяцыі знешнепалітычных даследаванняў, Дырэктарам Інстытута Еўропы РАН, членам-карэспандэнтам РАН Ал. А. Грамыка.
Жадаем Таццяне Іванаўне Макарэвіч далейшых навуковых і творчых поспехаў!
{gallery}2020/2020_02_19_02{/gallery}