Select your language

Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь прадастаўляе інфармацыю аб стыпендыяльнай праграме «2020 Global Korea Scholarship» па падрыхтоўцы магістрантаў і аспірантаў у Рэспубліцы Карэя. Падрабязная інфармацыя аб праграме знаходзіцца на афіцыйным адукацыйным партале Рэспублікі Карэя: http://studyinkorea.go.kr (Scholarships - GKS Notice).

Кандыдатам на ўдзел у стыпендыяльнай праграме неабходна прадаставіць пакет дакументаў паштовым адпраўленнем альбо асабіста ў Пасольства Рэспублікі Карэя да 12 сакавіка 2020 года ўключна. Кандыдаты, якія прайшлі адбор згодна з заяўкамі, будуць запрошаны ў Пасольства для інтэрв'ю.

У дадатак хочам звярнуць асаблівую ўвагу, што ў гэтым, 2020 годзе квота на Рэспубліку Беларусь складае 9 чалавек: 2 кандыдаты, рэкамендаваныя Пасольствам (пакет дакументаў падаецца ў Пасольства) і 7 кандыдатаў могуць падаваць дакументы непасрэдна ва ўніверсітэты Карэі.

Па пытаннях стыпендыяльнай праграмы «2020 Global Korea Scholarship» просім звяртацца да Пільгун Алены Вітальеўны (вул. Ленінградская 20, аўд. 505). 

Падрабязная інфармацыя