Select your language

21 лютага 2020 года адбылося пасяджэнне клуба ArsOratoria пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Юмагулавай Маргарыты Рашытаўны з удзелам студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа». У пасяджэнні клуба ўдзельнічалі таксама старшы выкладчык Тамарына Ала Сяргееўна і выкладчык Натуркач Міхал Васільевіч.

Запрошаным госцем стаў прафесар кафедры дзярж. ўпраўлення ІГ Службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Сівакоў Юрый Леанідавіч.

Юрый Леанідавіч выступіў з цікавым дакладам «Шлях да поспеху. Некаторыя асаблівасці жыццядзейнасці чалавека ва ўмовах лічбавай эканомікі». Былі закрануты такія важныя пытанні, як стратэгічнае кіраванне чалавечымі рэсурсамі, інтэлектуальныя тэхналогіі кіраўніцкай дзейнасці і сацыяльны менеджмент.

Слухачы атрымалі інфармацыю да разважання пра тое, што неабходна для паспяховага жыцця сучаснага чалавека, як не страціць сябе ў лічбавым свеце, і натхніліся на новыя здзяйсненні!

Наперад да поспеху разам з клубам ArsOratoria! Далучайся!

Святлана Лагутько, студэнтка 3 курса ФМА, спецыяльнасць "Мытная справа" 

{gallery}2020/2020_02_21{/gallery}