Вясновы семестр па традыцыі пачынаецца з самага рамантычнага свята – Дня Святога Валянціна. Каманда Студэнцкага Саюза ФМА БДУ па праву славіцца любоўю і клопатам, якімі мы з задавальненнем дзелімся з кожным студэнтам нашага любімага факультэта. Таму штогод праводзім адзін з самых летуценных дзён у годзе разам з самымі любімымі людзьмі – нашымі выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін.
У гэтым годзе атмасфера любові і магнетычных флюіды сустракалі ўжо на ўваходзе. Усё гэта дзякуючы прыгожа аформленай фотозоне і працы нашых чароўных вядучых, якія вельмі стараліся падарыць асаблівы настрой кожнаму наведвальніку факультэта ў гэты чароўны дзень. Свежае печыва ў форме сэрцаў, салодкія круасаны і капкейкі з –- усё гэта мог выйграць той, хто адважваўся паўдзельнічаць у нашых вельмі не простых конкурсах.
Мы шчыра спадзяемся, што змаглі падзяліцца з кожным па-сапраўднаму шчырым светлым пачуццём у адносінах да факультэта не толькі ў гэты дзень, у гэтае свята, але і падчас усіх тых мерапрыемстваў, якія мы праводзім на працягу ўсяго навучальнага года!

