14—17 лютага факультэт міжнародных адносін прымаў вядомага ізраільскага іраніста д-ра Уладзіміра Месамеда, эксперта расійскага Інстытута Блізкага Усходу, прафесара Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, аўтара шэрагу манаграфій па знешняй і ўнутранай палітыцы Ірана, у тым ліку нядаўна выдадзенай манаграфіі па іранска-беларускім адносінам. Цяпер у адным з маскоўскіх выдавецтваў рыхтуецца да публікацыі даследаванне В. Месамеда пра гісторыю расейска-іранскіх сувязей.
Лекцыі для студэнтаў-блізкаўсходнікаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", студэнтаў спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», аспірантаў і прадстаўнікоў навукі — ўсходазнаўцаў прафесар В. Месамед прысвяціў гісторыі знешняй палітыкі Ірана і сучасным адносінам паміж Ісламскай Рэспублікай Іран і дзяржавамі постсавецкай прасторы. Значная ўвага пры гэтым надавалася асаблівасцям ірана-беларускіх адносін. Адзін з заняткаў праведзены па праблематыцы моўнай палітыкі ў Іране і мове фарсі. Лекцыі прафесара У. Месамеда выклікалі непадробную цікавасць як студэнтаў, так і выкладчыкаў кафедраў міжнародных адносін і мовазнаўства і краіназнаўства Усходу. Арганізатарам цыклу лекцый У. Месамеда выступіў дацэнт кафедры міжнародных адносін Д. Л. Шевялёў.
{gallery}2020/2020_02_17{/gallery}