З 3 па 5 студзеня на кафедры германскіх моў прайшоў семінар па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў, трэнерамі якога традыцыйна выступілі калегі з Германіі — лектар ДААД Ян-Петэр Абрахам, Валанцёр ДААД Ёнас Волькен і ўжо вядомая ў Беларусі пісьменніца, журналіст і грамадскі дзеяч Хайке Забель.
3 студзеня выкладчыкі кафедры разам з Хайке Забель працавалі над тэмай «Міжкультурная адрозненні ў фразеалогіі і метафары». На дадзеным семінары пагрузіліся ў свет метафар рускай і нямецкай моў, разгледзелі спецыфіку нацыянальна-культурных вобразаў і абмеркавалі метадычныя аспекты працы з фразеалагічными зваротамі ў працэсе навучання нямецкай мове. Аднак праца на семінары не абмежавалася толькі тэорыяй. Выкарыстоўваючы свой творчы патэнцыял і камунікатыўныя навыкі ўсе ўдзельнікі семінара распрацавалі творчыя міні-праекты па візуалізацыі метафар — тэатральныя міні-пастаноўкі, скетчы, пантаміму. У працяг тэмы беларуска-нямецкага культурнага ўзаемадзеяння трэнер і госць Хайке Забель зачытала свае апавяданні, прысвечаныя культуры Беларусі, якую яна на асабістым вопыце вывучае ўжо больш за 25 гадоў. Усе ўдзельнікі атрымалі велізарнае задавальненне і з нецярпеннем чакаюць наступнай сустрэчы!
К. І. Ядчанка, старшы выкладчык кафедры германскіх моў
{gallery}2020/2020_01_05{/gallery}