Select your language

Паважаныя калегі! У электроннай бібліятэцы БДУ ў рамках нашага факультэта створана калекцыя "Знешняя палітыка Беларусі", дзе размешчаны зборнікі дакументаў і матэрыялаў у 10 тамах, якія паказваюць геапалітычнае становішча Беларусі ў перыяд ад Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі ў Расіі да сучаснасці (2010 г.)

Публікацыі будуць цікавыя выкладчыкам і студэнтам гісторыкам, палітолагам, спецыялістам па міжнародных адносінах і дыпламатам.