Select your language

Паважаныя студэнты! Інфармуем вас пра магчымасць санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ў студэнцкім санаторыі-прафілакторыі «Палітэхнік».

Санаторна-курортнае лячэнне ажыццяўляецца без адрыву ад вучэбнага працэсу з дастаўкай студэнтаў на заняткі і назад спецыяльна арганізаваным аўтатранспартам.

Пражыванне: на прцягуі 18 дзён у нумарах агульнага тыпу па два чалавекі.

Харчаванне: 4 разовае. Па прызначэнні лекара арганізавана дыетычнае харчаванне.

Лячэнне: па профілю захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання, функцыянальных расстройстваў цэнтральнай нярвовай сістэмы.

Кошт: 87 руб. 45 кап. *

* Поўны кошт пуцёўкі складае 583 руб. 00 кап., студэнты аплачваюць толькі 15% ад поўнага кошту, што складае 87 руб. 45 кап.

Пасля вяртання з санаторыя-прафілакторыя пры прад'яўленні зваротнага талона аказваецца частковая кампенсацыя сумы, аплочанай за пуцёўку:

з разліку 25% ад аплочанага кошту пуцёўкі (21 руб. 86 кап) з боку прафсаюза;

з разліку 50% ад аплочанай кошту пуцёўкі (43 руб. 73 кап.) з боку універсітэта.

На санаторна-курортнае лячэнне накіроўваюцца студэнты, якія маюць медыцынскія паказанні, рэгламентаваныя Інструкцыяй аб парадку адбору на санаторна-курортнае лячэнне, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2006 г. № 38.

Для выдзялення пуцёўкі неабходна запоўніць заяву з дадаткам медыцынскай даведкі аб стане здароўя (форма 1 здр/у-10 зацверджана Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2010 г. № 92) у аддзеле сацыяльнай работы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю (пр-т Незалежнасці , 4, к. 102, т. 209 53 44, 209 52 75).