Select your language

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у працы экспертнага круглага стала «Новыя выклікі ў супрацоўніцтве Беларусі і Кітая».

Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва мае стратэгічны характар, ахопліваючы палітычную, эканамічную, гуманітарную, медыцынскую, ваенную сферы. Прыкладамі могуць служыць факты таго, што 2018 г. быў абвешчаны «Беларуска-кітайскім годам турызму», 2019 г. – «Годам адукацыі Беларусі ў Кітаі». Дзве краіны імкнуцца развіваць супрацоўніцтва і адкрываць для гэтага новыя сферы. Новым штуршком у двухбаковым узаемадзеянні дзяржаў павінна стаць прызначэнне ў студзені 2020 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Н. Г. Снапкова.

Прадметам абмеркавання на круглым стале стануць наступныя пытанні:

  1. Беларуска-кітайскае палітычнае супрацоўніцтва і яго перспектывы.
  2. Уплыў распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-2019 на кітайскую і сусветную эканоміку, беларуска-кітайскія эканамічныя адносіны.
  3. Беларуска-кітайскае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.
  4. Гуманітарныя, адукацыйныя, навуковыя і культурныя беларуска-кітайскіе сувязі.

У працы прымуць удзел эксперты вучэбных і навуковых устаноў Беларусі, КНР, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі.

Мерапрыемства адбудзецца на факультэце міжнародных адносін БДУ 4 сакавіка 2020 года са 10.00 да 13.00.

Для ўдзелу ў круглым стале неабходна зарэгістравацца да 2 сакавіка 2020 года, накіраваўшы паведамленне на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы і пасады, тэмы выступлення. Матэрыялы плануецца апублікаваць ў электронным выглядзе.

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне +375172095769.