Select your language

Паважаныя студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы!

Запрашаем Вас у вясновым семестры на пасяджэнне гуртка «Сямейнае права: ад тэорыі да практыкі»; кіраўнік — кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ананіч Святлана Міхайлаўна.

Першае пасяджэнне адбудзецца 20 лютага 2020 г. у 12-00, аўд. 601.

Тэма: «Магчымасці медыяцыі па ўрэгуляванні спрэчак, якія вынікаюць з шлюбна-сямейных адносін»

Запрошаны госць – Здрок Аксана Мікалаеўна, прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях БДУ, намеснік дырэктара і трэнер Міжнароднага навукова-адукацыйнага цэнтра медыяцыі, прымірэння і трацейскіх працэдур юрыдычнага факультэта БДУ, практыкуючы медыятар (пасведчанне медыятара №276, выдадзена Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях медыяцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 15 чэрвеня 2016 года), кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Аўтар больш за 80 работ па праблемах медыяцыі і іншых альтэрнатыўных спосабах вырашэння спрэчак, у тым ліку дапаможніка «Медыяцыя» (Медыяцыя: дапаможнік / А. Н. Здрок. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2018. – 540 с.) і манаграфіі «Прымірыцельныя працэдуры ў цывілістычным працэсе» (Прымірыцельныя працэдуры ў цывілістычным працэсе / А.М. Здрок. – Мінск: БДУ, 2018. – 283 с.).