Студэнтам (юнакам) 1-га курса, якія выявілі жаданне навучацца на ваенным факультэце, да 30 красавіка 2020 года атрымаць накіраванне на медыцынскі агляд па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 4, ваенны факультэт, кабінет № 403. (пры сабе мець пасведчанне прызыўніка, пашпарт).
Для праходжання медыцынскага агляду кандыдат прадстаўляе ў ваенны камісарыят па месцы пастаяннай прапіскі накіраванне на медыцынскі агляд.
Кандыдат, пасля праходжання медыцынскага агляду, асабіста падае да 16.00 15 мая 2020 года ў камісію наступныя дакументы:
- заяву на імя начальніка ваеннага факультэта, узгодненую з дэканам (намеснікам дэкана);
- ксеракопію пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- ксеракопію пасведчання прызыўніка (ваеннага білета);
- характарыстыку, падпісаную дэканам факультэта (намеснікам дэкана), на якім студэнт праходзіць навучанне;
- даведку аб выніках медыцынскага агляду аб прыдатнасці па стане здароўя, якая выдадзена ваенным камісарыятам па месцы рэгістрацыі (месцы жыхарства).
Акрамя пералічаных дакументаў пры неабходнасці дадаткова ў камісію прадстаўляюцца:
- ваенны білет (для грамадзян, якiя прайшлi тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве).
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне прызыўніка прадастаўляюцца кандыдатам асабіста пры падачы дакументаў.
Кандыдаты, якія не прадставілі ва ўстаноўленыя тэрміны дакументы, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца!!!
ДАКУМЕНТЫ прымаюцца па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая 4, ваенны факультэт, кабінет № 403.
Час працы камісіі: панядзелак—чацвер з 9.00 да 17.30 (абед 13.00—14.00), пятніца з 9.00 да 15.30 (абед 13.00—14.00).