10 лютага 2020 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася лекцыя прафесара Мімура (Японія) на тэму «Current situation and future prospects of cooperation among Northeast Asian countries- rising China, the Belt and Road Initiative, and denuclearization of Korean Peninsula». Студэнты і выкладчыкі, якія цікавяцца міжнароднымі адносінамі, эканомікай і культурай азіяцкага рэгіёну, мелі выдатную магчымасць даведацца з першых вуснаў аб супрацоўніцтве Японіі і краін Паўночна-Заходняй Азіі, а таксама пра ўплыў гэтага рэгіёну на сусветныя эканамічныя працэсы. Прафесар Мімура адзначыў сур'ёзныя поспехі ў эканамічным супрацоўніцтве, распавёў аб спадарожных цяжкасцях і магчымых спосабах пераадолення гэтых нялёгкіх перыядаў. Асабліваю ўвага студэнтаў прыцягнулі пытанні эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне і перспектыў беларуска-японскіх адносін. Асобна абмеркавалі сітуацыю для краін рэгіёну і сусветнай супольнасці ў цэлым, выкліканую новым тыпам кітайскага каронавіруса. Не засталіся па-за ўвагай пытанні падзелу Карэйскага паўвострава і перспектыў развіцця Паўночнага марскога шляху.
Уладзіслаў Бехуноў, 1 курс "Сусветная эканоміка»
{gallery}2020/2020_02_10{/gallery}