Select your language

У перыяд з 23 па 27 сакавіка 2020 г. на базе факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва (ФММП) Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта будзе праводзіцца адкрытая студэнцкая алімпіяда па фінансаваму аналізу.

Алімпіяда будзе арганізавана на англійскай мове. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 3-5 курсаў, а таксама магістранты беларускіх ВНУ.

Для ўдзелу ў Алімпіядзе неабходна ў перыяд з 01.01.2020 г. па 02.03.2020 гзарэгістравацца на сайце Алімпіяды: https://fmmp.bntu.by/

Пасля рэгістрацыі на электронную пошту прыйдзе апавяшчэнне аб правядзенні трэнінгаў па выкананні заданняў алімпіяды. Удзел у трэнінгах бясплатны.

Пераможцы і прызёры Алімпіяды атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўку ў вядучых фінансавых кампаніях краіны – партнёрах мерапрыемства, а таксама дыпломы і памятныя падарункі.

Месца правядзення Алімпіяды і трэнінгаў: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 67, корп. 18, ФММП БІТУ.

Удзельнікі павінны мець пры сабе: пашпарт, студэнцкі білет, арыгінал даведкі з месца вучобы, калькулятар.

Больш падрабязна пра ўмовы і ўдзел у Алімпіядзе можна даведацца на сайце: https://fmmp.bntu.bv/

Кантактны тэлефон: (017) 293-95-38, Берташ Алена Васільеўна 

ТРЭНІНГ

ПАЛАЖЭННЕ