Select your language

5 лютага 2020 г. адбылася X навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў факультэта міжнародных адносін "Міжнародныя адносіны: гісторыя, тэорыя, практыка».

Дэкан ФМА прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі адкрыў канферэнцыю, звярнуўшыся да яе ўдзельнікаў з прывітальным словам і падкрэсліўшы важнасць ўкладу маладых вучоных у развіццё беларускай навукі і ўзняцце прэстыжу БДУ на міжнароднай навуковай арэне. Таксама дэкан звярнуў увагу на тое, што гэта ўжо 10-я канферэнцыя, што сведчыць аб фарміраванні традыцыі ў яе правядзенні. З пленарным дакладам аб праекце GCRF COMPASS і магчымасцях дадзенага праекта для маладых навукоўцаў выступіў кіраўнік беларускай каманды праекта Арцём Міхайлавіч Назаранка, а старшыня Савета маладых навукоўцаў ФМА Павел Іванавіч Болтачка азнаёміў удзельнікаў з парадкам работы канферэнцыі.

У сямі секцыях канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 70 даследчыкаў і спецыялістаў па міжнародных адносінах, дыпламатычнай і консульскай практыцы, міжнароднаму і прыватнаму праву, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму турызме, мытнай справе, міжкультурнай камунікацыі і лінгвакраіназнаўстве. 

{gallery}2020/2020_02_05{/gallery}