«Стыпендыі Турцыі» — гэта фінансуемая ўрадам, конкурсная стыпендыяльная праграма, якая прызначаецца выбітным студэнтам і навукоўцам-даследчыкам і ўключае ў сябе навучанне па доўгатэрміновых і кароткатэрміновых праграмах у вядомых універсітэтах Турцыі. Для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне дадзенай стыпендыі неабходна прайсці рэгістрацыю і падаць дакументы ў тэрмін да 20 лютага 2020 года. З больш падрабязнай інфармацыяй, якая тычыцца умоў падачы дакументаў на дадзеную стыпендыю, можна азнаёміцца на электронным сайце https://www.turkiyeburslari.gov.tr/
