У адрас нашага факультэта паступіла падзяка ад ігуменні Свята-Елісавецінскага манастыра Ефрасінні.
З 21 снежня 2019 года па 6 студзеня 2020 года г. Мінску ў Палацы мастацтваў праходзіў міжнародны праваслаўны фестываль "Калядная Радасць". Арганізатарам фестывалю выступалі Свята-Елісавецінскі манастыр у г. Мінску і сястрыцтва ў гонар Прападобнай пакутніцы Вялікай княгіні Марыі.
У лісце выказана падзяка старэйшаму выкладчыку кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу Ісачанкавай Марыне Анатольеўне, а таксама студэнткам Пуцілінай Анастасіі (5 курс), Сякацкай Дар'і (З курс), Шавель Валерыі (2 курс) і Пуцель Анастасіі (1 курс) за падрыхтоўку і правядзенне праграмы «Каляды ў Кітаі» на міжнародным праваслаўным фестывалі «Калядная Радасць».
