Select your language

27 студзеня 2020 года кафедра мытнай справы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правяла пасяджэнне міждысцыплінарнага вучэбна-метадычнага семінара на тэму: «Асаблівасці выкладання замежнай мовы студэнтам спецыяльнасці «Мытная справа» з удзелам зацікаўленых структурных падраздзяленняў БДУ: кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, кафедры германскіх моў , кафедры раманскіх моў, кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу, кафедры тэорыі і методыкі выкладавння  рускай мовы як замежнай, бібліятэкі ФМА.

Дадзенае мерапрыемства штогод праходзіць па ініцыятыве кафедры мытнай справы ў рамках функцыянавання кафедральнага вучэбна-метадычнага семінара «Метадычныя асяроддзі». У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з асаблівасцямі выкладання замежнай мовы дзелавых і прафесійных зносін, з павышэннем ўзроўню міжкафедральнага ўзаемадзеяння ў галіне рэалізацыі сумесных праектаў па падрыхтоўцы вучэбна-метадычных дапаможнікаў, правядзення алімпіяд, конкурсаў, круглых сталоў і канферэнцый.

З дакладамі на пасяджэнні выступілі:

  • Астрога В. А., заг. кафедры мытнай справы, доктар гіст. навук, прафесар;
  • Чаркас В. В., заг. кафедры раманскіх моў, канд. філал. навук, дацэнт;
  • Дубінка С. А., заг. кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, канд. філал. навук, дацэнт, праф. кафедры;
  • Лагішынец О.А., вядучы бібліятэкар;
  • Болтачка П. І., старшы выкладчык кафедры мытнай справы;
  • Юмагулова М. Р. ,старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў;
  • Ястраб Т. А., старшы выкладчык кафедры мытнай справы;
  • Майсюк Ю.Л., саршы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў;
  • Плашчынская Т. З., старшы выкладчык кафедры германскіх моў;
  • Лешчанка К.І., старшы выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу.

{gallery}2020/2020_01_27{/gallery}