Адбор у каманду БДУ для ўдзелу ў конкурсе па інвестыцыйнаму арбітражу Foreign Direct Investment International Arbitration Moot (FDI) – 2020. Заяўка – да 16 лютага 2020 г.
Адкрыты адбор у каманду Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта для ўдзелу ў найбуйнейшым конкурсе па інвестыцыйнаму арбітражу – Foreign Direct Investment International Arbitration Moot (FDI).
Муткорт пройдзе з 7 па 9 лістапада 2020 года ў горадзе Сеул, Паўднёвая Карэя.
Тэматыка конкурсу: міжнароднае інвестыцыйнае права і міжнародны інвестыцыйны арбітраж.
Перыяд падрыхтоўкі: сакавік 2020 года – кастрычнік 2020 года.
Мова конкурсу: англійская.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца на афіцыйным сайце конкурсу.
Запрашаюцца да ўдзелу:
- студэнты 1-4 курсаў;
- магістранты;
- аспіранты.
Для праходжання адбору просім да 16 лютага 2020 года выслаць на наступныя электронныя адрасы:
- прозвішча, імя;
- узрост;
- ступень сувязі з БДУ (факультэт, студэнт, магістрант, аспірант, форма навучання, спецыяльнасць, курс);
- наяўнасць практычнага вопыту работы па спецыяльнасці;
- наяўнасць вопыту ўдзелу ў розных «гульнявых» конкурсах (студэнцкія алімпіяды, мадэль ААН, дэбаты, MootCourt і г.д.);
- кароткае апісанне Вашай матывацыі на ўдзел у муткорте.
Адбор у каманду будзе праводзіцца ў форме гутаркі на падставе высланых Вамі рэзюмэ.
Час і месца будзе паведамлена кожнаму з кандыдатаў персанальна.
Па любых пытаннях, звязаных з арганізацыяй адбору або з дэталямі конкурсу, просім звяртацца па тэлефоне: +375 44 531 5817 (Антон Захараў).