Подождите, идет загрузка сайта ...

16 снежня 2019 г. кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правяла круглы стол на тэму "Генезіс і эвалюцыя калізійнага рэгулявання ў сучасных умовах".

У працы круглага стала прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры, выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, магістранты і студэнты факультэта міжнародных адносін. На пасяджэнні былі заслуханы наступныя даклады:

  • «Уплыў працэсаў рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі на калізійнае рэгуляванне» — заг. кафедры, к.ю.н., дацэнт А. В. Бабкіна;
  • «Калізійнае рэгуляванне ў шматмернай прасторы лічбавага асяроддзя» — дацэнт кафедры, к.ю.н., дацэнт А. Б. Леановіч, даклад-прэзентацыя;
  • «Крытэрый найбольш цеснай сувязі як прынцып і прывязка ў развіцці калізійнага рэгулявання» — аспірант кафедры В. О. Паўлоўскі, даклад-прэзентацыя.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі з дакладчыкамі актуальныя тэндэнцыі і заканамернасці развіцця калізійнага рэгулявання.

Даклады, прадстаўленыя на круглым стале, будуць апублікаваны ў наступным нумары "Журнала міжнароднага права і міжнародных адносін".