Подождите, идет загрузка сайта ...

Віншуем каманду супрацоўнікаў факультэта міжнародных адносін, якая заняла II месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе.  Спаборніцтвы праходзілі з 14 па 16 студзеня 2020 года рамках круглагадовай спартакіяды супрацоўнікаў БДУ "Здароўе".

Наш факультэт прадстаўлялі дацэнт кафедры міжнароднага права Лепяшкоў Юрый Аляксеевіч і аспірант кафедры міжнародных адносін Ма Лэй. На ўдзел у спаборніцтвах заявіліся 19 падраздзяленняў універсітэта, таму спатрэбіўся двухдзённы адборачны этап, па выніках якога было вызначана пяць кваліфікацыйных груп у залежнасці ад узроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў. Па выніках адборачнага этапу камандзе супрацоўнікаў нашага факультэта атрымалася ўвайсці ў самую вышэйшую кваліфікацыйную групу прэтэндэнтаў на першае-чацвёртае месца. І ў фінальным супрацьстаянні нашы калегі саступілі толькі камандзе кафедры фізвыхавання і спорту, у склад якой уваходзіў дзеючы спартсмен, майстар спорту РБ па настольным тэнісе Барболін Ілля Уладзіміравіч.

Сяргей Вячаслававіч Палічэнкаў, старшы выкладчык кафедры германскіх моў

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага