Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры садзейнічанні МГА «Развіццё», Грамадскага аб'яднання «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі», Грамадскага аб'яднання па Еўрапейскім даследаваннях і Грамадскага аб'яднання «Таварыства міжнароднага права», пры падтрымцы праекту COMPASS праводзяць X навукова-практычную канферэнцыю маладых навукоўцаў ФМА "Міжнародныя адносіны: гісторыя, тэорыя, практыка» (5 лютага 2020) і запрашаюць да ўдзелу даследчыкаў і спецыялістаў па міжнародным адносінам, міжнародным і еўрапейскім праве, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму турызме, мытнай справе, дыпламатычнай і консульскай службе, міжкультурнай камунікацыі, лінгвакраіназнаўстве.
У ходзе навуковай сустрэчы прадметам абмеркавання стануць прыярытэтныя для Рэспублікі Беларусь праблемы міжнародных адносін у сферы палітыкі, эканомікі і права; актуальныя пытанні дзейнасці дзяржаўнай пратакольнай, консульскай, мытнай службаў Рэспублікі Беларусь; вынікі і перспектывы развіцця турызму, праблемы міжкультурнай камунікацыі, пытанні лінгвакраіназнаўства. Больш падрабязна ТУТ