Подождите, идет загрузка сайта ...

14 студзеня на факультэце міжнародных адносін адбыўся Адзіны дзень інфармавання. З паведамленнем па тэме «Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і заработная плата насельніцтва» выступіў начальнік Упраўлення па справах культуры В. М. Макарэвіч. Ён ахарактарызаваў бягучы стан, тэндэнцыі, поспехі і праблемы развіцця рынку працы ў нашай краіне. Асаблівую ўвагу выступоўца надаў сферы культуры, як галіне рэалізацыі прафесійных магчымасцяў чалавека, так і яе значэнню ў развіцці творчага пачатку сучаснага спецыяліста. У рамках тэмы гутаркі В. М. Макарэвіч прывёў шматлікія прыклады з практыкі БДУ і дзейнасці ўпраўлення культуры. У абмеркаванні паведамлення прынялі ўдзел выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта, якія атрымалі яркія і вобразныя адказы на свае пытанні.