Подождите, идет загрузка сайта ...

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне
«Прэзідэнцкі спартыўны клуб»
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЮрСпектр»
Пры падтрымцы:
Міжнароднага саюза грамадскіх аб'яднанняў юрыстаў "Міжнародны саюз юрыстаў"
і юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

запрашаюць да ўдзелу ў X конкурсе на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь».

Мэта конкурсу — прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблем прававога рэгулявання адносін у сферы фізічнай культуры і спорту і актывізаваць навуковае даследаванне гэтых праблем.

Удзельнікі конкурсу:

  • студэнты 2-6 курсаў, магістранты, аспіранты, суіскальнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь усіх формаў атрымання адукацыі;
  • работнікі дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь;
  • работнікі арганізацый фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь, пералічаных у п. 3 арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 г. № 125-З «Аб фізічнай культуры і спорце";
  • выкладчыкі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацый, якія рэалізуюць у Рэспубліцы Беларусь адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі;
  • супрацоўнікі, якія працуюць у арганізацыях Рэспублікі Беларусь, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні ў сферы права, а таксама фізічнай культуры і спорту;
  • іншыя асобы, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю і працуюць па юрыдычных спецыяльнасцях.

Намінацыі конкурсу:

  • «Лепшая студэнцкая праца»;
  • «Лепшая праца юрыста, які працуе ў спартыўнай сферы»;
  • «Лепшая праца юрыста, які  не працуе ў спартыўнай сферы»;
  • «Лепшае прыкладное даследаванне ў сферы спартыўнага права».

Пачынаючы з 2019 года для ўдзелу ў конкурсе, нароўні з працамі, якія ўдзельнічаюць у ім на агульных падставах, прымаюцца навуковыя артыкулы ў галіне спартыўнага права. Яны павінны адпавядаць патрабаванням, што прад'яўляюцца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь. Лепшы артыкул па рашэнні журы будзе адзначаны спецыяльным дыпломам і рэкамендаваны для публікацыі ў выданнях, уключаных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Падрабязная інфармацыя размяшчаецца на сайце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» у раздзеле «Спартыўнае права» (https://union.by/проекты/спортивное-право/сборники-статей).

Тэрмін накіравання работ на конкурс: 9 снежня 2019 г. — 8 сакавіка 2020 г.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу адбудзецца ў красавіку 2020 г. у Мінску.

Работы пераможцаў, лаўрэатаў і іншых удзельнікаў конкурсу па рашэнні журы плануецца ўключыць у X выпуск зборніка артыкулаў «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь».

Умовы ўдзелу ў конкурсе, патрабаванні да афармлення, тэматыкі і парадку падачы работ вызначае Палажэнне аб конкурсе, размешчанае на сайце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» у раздзеле «Спартыўнае права» (http://union.by/sportlaw).

Працу разам з анкетай удзельніка можна накіраваць:

  • на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (з паметкай «На конкурс», навуковыя артыкулы з паметкай "На конкурс. Навуковы артыкул») або
  • на паштовы адрас: ТАА «ЮрСпектр», зав.1-ы Загарадны, 20, г. Мінск, 220073

(з паметкай «На конкурс», навуковыя артыкулы з паметкай "На конкурс. Навуковы артыкул»).

Пераможцам і лаўрэатам конкурсу ў намінацыях «Лепшая студэнцкая праца», «Лепшая праца юрыста, які працуе ў спартыўнай сферы», «Лепшая праца юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы» прысуджаюцца прэміі (у беларускіх рублях):

  • I месца — 500,00;
  • II месца — 400,00;
  • III месца — 300,00.

Пераможцу ў намінацыі «Лепшае прыкладное даследаванне ў сферы спартыўнага права» будзе ўручаны спецыяльны прыз Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэл. +375 (17) 308 28 28 (вн. 2328). Каардынатар конкурсу Алена Стрыга.

Арганізатары конкурсу жадаюць ўдзельнікам цікавых ідэй і волі да перамогі!

Агульная інфармацыя аб конкурсе
Інфармацыйны лісток
Заяўка