22 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі, які праводзіцца на факультэце штогод, студэнты-першакурснікі спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" прымалі ў сябе ў гасцях дацэнта механіка-матэматычнага факультэта Дзяніса Яўгенавіча Мармыша.
У форме навукова-папулярнай лекцыі ён распавёў студэнтам пра матэматычныя мадэляванні працэсаў, якія адбываюцца ў нашым рэальным жыцці. Мэта лекцыі — паказаць студэнтам як з дапамогай матэматыкі можна апісаць паводзіны рэальных аб'ектаў, працэсаў і з'яў, з якімі яны сустракаюцца ў сваім штодзённым жыцці. Лекцыя ахоплівала шырокае кола тэм, такіх як складанне прагнозаў надвор'я, дынаміка цэн на фондавых рынках, матэматычнае мадэляванне аб'ектаў біямеханікі і працэсаў геамеханікі, прагназаванне макраэканамічных паказчыкаў рэгіянальных і нацыянальных эканомік. Падчас далейшай дыскусіі, у якой прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Касцерава Н. А., Рамановіч Р. Г. і Чарнецкая Н. А., былі закрануты пытанні дыстанцыйнай адукацыі на механіка-матэматычным факультэце, а таксама актуальных даследаванняў у робататэхніцы, машынным аналізе дадзеных. А яшчэ малады матэматык распавёў пра тое, чаму апошняя Прэмія па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля была ў галіне эканомікі паводзін.
{gallery}2019/2019_04_22_03{/gallery}