"Адна мова прыводзіць вас у калідор жыцця. Дзве мовы адкрываюць усе дзверы на гэтым шляху." Фрэнк Сміт
17 снежня 2019 года выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Юмагулавай Маргарытай Рашытаўнай і Тамарынай Алай Сяргееўнай было праведзена пасяджэнне граматычнага клуба "ARSGrammatica".
Галоўная мэта дадзенай сустрэчы — удасканаленне лінгвістычных навыкаў студэнтаў, павышэнне іх прафесійнай кваліфікацыі. Бо магчымасць пісьменна і прыгожа выкладаць свае думкі на англійскай мове і прымяняць на практыцы свае веды з'яўляецца вельмі важным аспектам для будучых служачых мытных органаў.
У рамках клуба было прапанавана шмат раздатачнага матэрыялу, былі асветлены актуальныя пытанні па тэмах "Genitive case: group and absolute genitive. Idiomatic expressions with genitive case. It or existential there? End-weight principle" і праведзена цікавая дыскусія.
Прысутнічалі ўсе члены клуба.
Карына Цецярукава, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"