Подождите, идет загрузка сайта ...

20 снежня на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы партнёраў ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыз», ААТ «БУДТЭХПРАГРЭС», ТАА «Адміністратыўны рэсурс», ТАА «Юнікорн Дзіджытал стадзі» адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу эрудытаў па сусветнай эканоміцы "Сусветная эканоміка: сучасныя тэндэнцыі развіцця. Digital Capitalism".

Мэты конкурсу:

  • прыцягненне ўвагі беларускай моладзі да актуальных пытанняў развіцця сусветнай эканомікі і пашырэнне базы навуковых даследаванняў у галіне лічбавай эканомікі;
  • раскрыццё творчай індывідуальнасці і актыўнасці навучэнцаў.

Усяго было зарэгістравана 50 удзельнікаў з розных ВНУ. Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. Завочны тур прадугледжваў напісанне артыкула па пазначаных праблемах і рашэнне анлайн тэсту.

Па выніках завочнага тура былі адабраны для ўдзелу ў фінале 7 лепшых работ. У фінале адбывалася абарона сваіх даследаванняў у галіне лічбавай эканомікі.

Вынікі фіналу:

  • 1 месца — Жыркевіч Ангеліна (ФМА, БДУ)
  • 2 месца — Дудкова Алена (ФМА, БДУ)
  • 3 месца — Балахнічава Крысціна (эканамічны факультэт, БДУ)

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у вучэбнай і навуковай дзейнасці! 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага