Каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла 1 месца на рэгіянальных раўндах спаборніцтваў па медыя праву ім. Манро Прайса (Price Media Law Moot Court), якія праходзілі ў Кіеве з 13 па 15 снежня 2019 г.
Конкурс ім. Манро Прайса з'яўляецца унікальным у сваім родзе спаборніцтвам па медыя праву, фінальныя раўнды якога штогод праходзяць на юрыдычным факультэце Оксфардскага ўніверсітэта. Студэнтам неабходна падрыхтаваць пісьмовыя пазіцыі, а затым вусна іх аргументаваць перад суддзямі Сусветнага суда па правах чалавека (выдуманы суд).
Факультэт міжнародных адносін прадстаўлялі студэнткі спецыяльнасці "Міжнароднае права" Крысціна Усачык, Анастасія Вербановіч і Улада Вашчылка (3 курс). Трэнерамі каманды выступілі Паола Маршын, аспірант кафедры міжнароднага права, і Яўгенія Некрашэвіч, выпускніца спецыяльнасці "Міжнароднае права"– 2018.
Удзельнікі і суддзі высока ацанілі якасць аргументаў, прававую падрыхтоўку і ўзровень выступлення каманды ФМА БДУ. Паспяхова выступіўшы ў папярэдніх раўндах і дайшоўшы да фіналу, дзе нашы студэнткі абыгралі каманду Нацыянальнага ўніверсітэта "Кіева-Магілянская акадэмія», каманда заваявала тытул рэгіянальнага чэмпіёна і права прадстаўляць краіну на міжнародных раўндах спаборніцтва.
Месца наступнага прызначэння – Оксфард, дзе студэнткі будуць змагацца з лепшымі камандамі свету. Жадаем камандзе поспехаў!