З 14 па 15 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках праходзіў Кубак Беларусі па шашках-64. У спаборніцтве прынялі ўдзел 17 каманд. Першае месца заняла студэнцкая Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнікамі якой сталі студэнты факультэта міжнародных адносін Уладзіслаў Валюк і Яна Якубовіч.
Аднак нашы студэнты вырашылі не спыняцца на дасягнутым. З 16 па 17 снежня праходзіў Кубак Беларусі па шашках-100 сярод каманд. Удзельнічалі 13 каманд з розных гарадоў Беларусі. У напружанай барацьбе каманда БДУ змагла заняць першае месца, толькі па дадатковых паказчыках апярэдзіўшы каманду БДУФК.
Такім чынам каманда БДУ стала абсалютным пераможцам Кубкаў Беларусі па шашках! Віншуем нашых спартсменаў з фенаменальным вынікам і жадаем далейшых поспехаў!