Подождите, идет загрузка сайта ...

17 снежня адбылося пасяджэнне студэнцкага Клуба даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі.

У ходзе пасяджэння спецыяліст па распаўсюджванню ведаў аб міжнародным гуманітарным праве і Чырвоным Крыжы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ксенія Сяргееўна Вясельская распавяла аб прававой аснове, прынцыпах дзейнасці і структуры Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Акрамя таго, члены клуба змаглі абмеркаваць з Ксеніяй Сяргееўнай пытанні прававога статусу Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, кірункі яго працы, а таксама парадак узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі.

Выказваем падзяку Вясельскай К. С. за праведзены занятак і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!