Select your language

11 снежня 2019 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ ў межах чарговага паседжання Клуба «Творчая майстэрня перакладчыка» прайшлі дэбаты «Што рабіць, калі страшна перакладаць ці трэба выступаць».

Псіхолагі сцвярджаюць: страх публічных выступленняў стаіць на другім месцы пасля страху смерці. І баяцца выступаць, ці перакладаць чужую прамову перад аўдыторыяй – гэта нармальна. Вядучай і галоўным спікерам пасяджэння выступіла студэнтка 3 курса Яўгения Яцкава, якая падзялілася некаторымі сакрэтамі таго, як справіцца з хваляваннем (заснавана на асабістым вопыце). Такім чынам:

  • Дазвольце сабе хвалявацца. Хвалююцца ўсё. Нават прэзідэнты са стажам. Як толькі Вы гэта прызнаеце, напружанне спадзе і справіцца з хваляваннем стане лягчэй.
  • Фізічная актыўнасць перад выступам або пачаткам перакладу. Калі чалавек адчувае стрэс, у яго кроў паступаюць «гармоны страху»: карцізол, адрэналін, якія паскараюць работу сэрца і павышаюць ціск. Калі парухацца, то ўзровень гармонаў нармалізуецца, а рукі і каленкі перастануць дрыжаць.
  • Уключыце фантазію. Так мацней становіцца імкненне данесці да слухачоў сэнс выступу.
  • Дыхаеце. Роўна, павольна, глыбока. Так Ваш мозг вырашыць, што ўсё ў парадку і прывядзе арганізм у стан спакою.
  • Знайдзіце цікавае ў тым, аб чым Вы гаворыце. Калі вы шчыра захопленыя тым, што кажаце, то слухачам перадаецца Ваша захопленасць прадметам размовы.

А як Вы спраўляецеся з хваляваннем? Самая галоўная парада для пераадолення перажыванняў ад Яўгеніі – гэта дзеянне. Зусім не важна, якія негатыўныя думкі Вам зараз прыходзяць у галаву. Ні ў якім разе не спыняйцеся з-за страху. Завядзіце сабе правіла рухацца заўсёды толькі наперад!

Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права".

А. В.Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў