12 снежня 2019 г. на факультэце міжнародных адносін адбылося ўрачыстае закрыццё IV Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы.
Алімпіяда праводзілася пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Місіі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Алімпіяда складалася з трох тураў: завочнага, вочнага і фінальнага. Заяўкі на ўдзел былі пададзеныя ад 102 каманд і 121 індывідуальнага ўдзельніка з дваццаці сямі вышэйшых навучальных устаноў. Для ўдзелу ў школьнай секцыі алімпіяды было пададзена 100 заявак з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
Генеральным партнёрам студэнцкай лігі алімпіяды стаў сэрвіс VOKA, у школьнай лізе – Pepsi.
На розных этапах Алімпіяду таксама падтрымалі Банк БелВЭБ, ПВТ, IBA Group, Анега, Civitta, BonGenie, Ernst & Young, Альфа-Банк, Віаполь, DigitalUnicorn, Адміністрацыйны рэсурс, Бізнес-КнігаVIP і biblio.by, а таксама маркетынгавае агенцтва GUSAROV.
Дзякуем нашым партнёрам за падтрымку!
Таксама асаблівую падзяку выказваем нашым валанцёрам, студэнтам 3-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", Ганне Кулік, Паліне Пашкевіч, Арыне Барташэвіч, Вользе Наследышавай, Аляксею Севярыну і Паўлу Карняенка, якія актыўна дапамагалі ў арганізацыі вочных мерапрыемстваў алімпіяды!
Аргкамітэт Алімпіяды