Select your language

6 снежня на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча студэнтаў другога курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», якія вывучаюць нямецкую мову, з практыкантам германскай службы акадэмічных абменаў Ёнасам Волькенам. Сустрэча прайшла ў фармаце воркшопа, арганізаванага старшым выкладчыкам К. І. Ядчанка ў рамках занятка па нямецкай мове. Тэмай мерапрыемства была абрана «Адукацыя ў Германіі: шанцы і перспектывы». Студэнтам быў прапанаваны прагляд відэа, на аснове якога яны змаглі сфармаваць пэўнае ўяўленне аб сістэме адукацыі ў Германіі. Затым адбылася дыскусія з нямецкім госцем. З дапамогай ролевых гульняў, падрыхтаваных выкладчыкам, студэнты пераўвасобіліся ў выпускнікоў нямецкіх школ і распрацавалі свае сцэнары будучага жыцця з улікам той адукацыі, якую яны атрымалі. Пры дапамозе дадзенага эксперыменту, прыцягваючы госця ў якасці эксперта нямецкай рэальнасці, яны змаглі высветліць адрозненні адукацыйных сістэм і прынцыпаў прыёму на працу ў Германіі і Беларусі. Студэнты атрымалі каштоўныя парады па працэсу навучання, якія змаглі б дапамагчы знайсці годную працу ў будучыні.

Правядзенне падобных сустрэч з'яўляецца вельмі матывуючым для далейшага вывучэння нямецкай мовы і культуры для студэнтаў, бо атрымаць інфармацыю ад носьбіта мовы значна цікавей. Пры гэтым выяўляюцца цяжкасці з разумеем асобных выказванняў, што з'яўляецца дадатковым стымулам у паляпшэнні сваіх моўных навыкаў. Студэнты засталіся ўдзячнымі за правядзенне такой незвычайнай сустрэчы і зацікаўлены ў далейшых зносінах з нямецкім госцем. На працягу ўсёй сустрэчы ва ўдзельнікаў захавалася непадробная цікавасць, так як дыскусія была сапраўды захапляльнай, кожны студэнт выказваў сваё асабістае меркаванне. Безумоўна, адведзенага часу аказалася недастаткова, каб абмеркаваць усе аспекты, таму да канца заняткаў з'явіўся новы прадмет абмеркавання: калі зноў можна будзе арганізаваць дыскусію?

Яфрэмава Ганна, Мармузевіч Ганна, Цясёлкін Максім, Кузьміч Антон, студэнты 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" 

{gallery}2019/2019_12_06_02{/gallery}