7 і 8 снежня ў канферэнц-зале гасцініцы «Гарні» праводзіўся адукацыйны трэнінг «Эфектыўныя публічныя выступленні». Дадзенае мерапрыемства было арганізавана ў рамках праекта «Форум маладых лідэраў (YLF) ФМА БДУ», які рэалізуецца факультэтам з 2018 года сумесна з рэгіянальным бюро Фонду ім. Фрыдрыха Эберта. У трэнінгу, накіраваным на фарміраванне навыкаў публічнага выступу, прынялі ўдзел 15 студэнтаў, якія прадстаўляюць розныя спецыяльнасці нашага факультэта.
Мэта праграмы двухдзённага мерапрыемства — даць удзельнікам неабходныя веды пабудовы эфектыўнага выступлення з улікам спецыфікі выступаў у розных фарматах і сфармаваць у іх адпаведныя ўменні і навыкі. Асаблівая ўвага пры гэтым была нададзена менавіта практычнай адпрацоўцы атрыманых ведаў, для чаго быў задзейнічаны цэлы комплекс метадычных падыходаў: прэзентацыі, групавая дыскусія, праца ў парах, ролевыя гульні, прапрацоўка кейсаў і мадэляванне рэальных сітуацый. Таксама ўдзельнікі трэнінгу пазнаёміліся з механізмамі кантролю хвалявання перад аўдыторыяй і тэхнікамі ўзаемадзеяння з публікай.
Праграма трэнінгу была распрацавана і праведзена прафесійным трэнер-інструктарам, кіраўніком «Цэнтра Бізнес рыторыкі» Васілём Камісаравым.
С. В. Палічэнкаў, каардынатар праекта, старшы выкладчык кафедры германскіх моў
{gallery}2019/2019_12_08{/gallery}