22 лістапада на факультэце міжнародных адносін адбылася лекцыя спадара Цьеры Ленца «Геапалітыка Еўропы ў часы Напалеона» на французскай мове.
Цьеры Ленц – французскі пісьменнік і гісторык, спецыяліст у галіне гісторыі Кансулата і Імперыі Францыі і дзеючы дырэктар Фонду Напалеона. Лекцыя суправаджалася прафесійным сінхронным перакладам і прайшла ў адкрытым фармаце, а гэта значыць, што зусім любы ахвочы, які цікавіцца гісторыяй Францыі і эпохай Напалеона I Банапарта, незалежна ад узроўню валодання французскай мовай мог прыняць удзел. Лектар распавёў пра гісторыю і асаблівасці французскай дыпламатыі і знешняй палітыкі перыяду праўлення Напалеона. Пасля лекцыі і студэнты, і госці факультэта змаглі атрымаць адказы на цікавячыя іх пытанні.