Подождите, идет загрузка сайта ...

20 лістапада факультэт міжнародных адносін БДУ наведаў генеральны дырэктар Галоўнага ўпраўлення палітычнага планавання Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Куба спадар Маркас Ферміна Радрыгес Коста, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь спадар Хуан Вальдэс Фігероа і іншыя супрацоўнікі кубінскай амбасады.

Кубінскія дыпламаты сустрэліся з выкладчыкамі и студэнтамі, якія вывучаюць іспанскую мову. На сустрэчы спадар Маркас Ферміна Радрыгес Коста выступіў з лекцыяй, асвятліўшы асноўныя пытанні кубінскай знешняй і ўнутранай палітыкі, сацыяльна-эканамічную сітуацыю і асобныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў. У ходзе сустрэчы студэнты закранулі такія пытанні як статус Кубы на сучаснай сусветнай арэне, праблема эканамічных санкцый з боку ЗША і прычыны выкарыстання двух грашовых адзінак, абмеркавалі прывабнасць Кубы для турыстаў, небагатыя прыродныя рэсурсы вострава і магчымасці абмену студэнтамі. Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны да прагляду фільм, прысвечаны святкаванню 500-годдзя заснавання г. Гаваны. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

Аксана Рыгораўна Паляшчук, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках