3 снежня перад студэнтамі факультэта з лекцыяй на тэму "Месца Бразіліі ў сістэме міжнародных адносін" выступіў Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Пауло Фернанда Дыяс Ферас. Пасля лекцыі спадар пасол адказаў на пытанні студэнтаў, у прыватнасці, пра перспектывы развіцця двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Бразіліяй. Ён таксама агледзеў кабінет партугальскай мовы і аўдыторыю 808, абсталяваную пры падтрымцы Пасольства Бразіліі, азнаёміўся з дыдактычнай і матэрыяльна-тэхнічнай базай выкладання замежных моў на кафедры раманскіх моў факультэта міжнародных адносін БДУ.
Т. С. Шарупіч, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў