Подождите, идет загрузка сайта ...

У пачатку снежня на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у рамках работы Клуба перакладчыкаў адбылася сустрэча з практыкуючым перакладчыкам, дацэнтам кафедры 1 Тэорыі і практыкі перакладу МДЛУ Аляксеем Уладзіміравічам Удовічавым. Мерапрыемства было арганізавана кіраўніком Клуба перакладчыкаў, дацэнтам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. Ф. Дрозд пры ўдзеле старшых выкладчыкаў Юмагулавай М. Р. і Салавей А. Н.

На сустрэчы, тэмай якой сталі інфармацыйныя тэхналогіі ў дапамогу перакладчыку, Аляксей Уладзіміравіч падзяліўся вопытам, а таксама распавёў аб розных актуальных дадатках і інструментах, якія могуць у значнай ступені палегчыць як пісьмовы, так і вусны пераклад, а таксама паглыбіць веды ў розных галінах, уключаючы эканоміку і менеджмент. У ходзе абмеркавання студэнты задавалі пытанні і змаглі выказаць уласнае меркаванне наконт тых або іншых інфармацыйных сродкаў.

Мы дзякуем Аляксею Уладзіміравічу за цікавую інфармацыю і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

Татур Павел, студэнт 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызма)" 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1207 гасцей і ніводнага зарэгістраванага