Подождите, идет загрузка сайта ...

03 снежня адбылася сустрэча студэнтаў факультэта з Маркусам Мекелем, апошнім міністрам замежных спраў ГДР, які ўдзельнічаў у гістарычных перамовах фармату «2+4» і падпісваў адпаведныя дамовы, што рэгулявалі прававыя аспекты аб'яднання Германіі.

Маркус Мекель быў адным з заснавальнікаў сацыял-дэмакратычнай партыі ў ГДР і пасля аб'яднання Германіі больш за 15 гадоў з'яўляўся членам нямецкага бундэстага ад СДПГ. Выступленне нямецкага палітыка было прысвечана тэме германскага адзінства.

С. В. Палічэнкаў, старшы выкладчык кафедры германскіх моў