Подождите, идет загрузка сайта ...

Клуб здароўя "Алімпія-БДУ" пры ГА "Саюз жанчын БДУ" запрашае ўсіх супрацоўнікаў БДУ на чарговае пасяджэнне 12 снежня 2019 г. у 16.30 у 321 аўдыторыі фізічнага факультэта (Бабруйская, 5) на сустрэчу з доктарам-кардыёлагам, загадчыкам аддзялення РНПЦ "Кардыялогія" Ларысай Уладзіміраўнай Рачок (урач вышэйшай атэстацыйнай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук).

Тэма: "Прынцыпы здаровага ладу жыцця і даўгалецця, механізмы старэння арганізма, прафілактыка сардэчна-сасудзiстых захворванняў".