Подождите, идет загрузка сайта ...

30 лістапада 2019 г. дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Вольга Юр'еўна Шыманская выступіла ў якасці члена журы штогадовага конкурсу на лепшую вусную англійскую прамову  Belarus Speaks English. Конкурс арганізуецца Асацыяцыяй англійскай мовы ELA (English Language Association), місія якой папулярызацыя англійскай мовы ў Беларусі, прыцягненне інтэлектуальных спікераў, работнікаў адукацыі і бізнесу да ўдзелу ў стварэнні канкурэнтаздольнай, квітнеючай і інавацыйнай Беларусі.

Канкурсанты прадставілі непадрыхтаваную гаворку працягласцю 1-2 хвіліны ў адказ на прапанаванае пытанне. Адказы запісваліся на відэа і затым ацэньваліся журы. Па заканчэнні конкурсу ўсе ўдзельнікі былі запрошаны на нетворкінг ў клубе «Прызма», дзе пераможцу быў уручаны ноўтбук.

Запрашаем студэнтаў ФМА да ўдзелу ў наступных конкурсах Belarus Speaks English і жадаем перамогі!

Вольга Юр'еўна Шыманская, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага