Подождите, идет загрузка сайта ...

У рамках правядзення IV Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы 10 снежня 2019 г. адбудуцца майстар-класы з экспертамі ў галіне цыфравізацыі эканомікі. Майстар-класы будуць праводзіцца ў аўдыторыі 1201.

Праграма ўключае:

  • 10.00—10.15: Урачыстае адкрыццё IV Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы
  • 10.15—11.00: Тэма ўдакладняецца (Спікер ўдакладняецца)
  • 11.00—12.00: Адказы «Банка БелВЭБ» на выклікі лічбавай трансфармацыі (В. С. Мацюшэўскі, Старшыня Праўлення «Банка БелВЭБ», В. П. Калаур, выканаўчы дырэктар «Банка БелВЭБ»)
  • 12.00—13.00: Роля Нацыянальнага банка ў працэсе ўкаранення лічбавых тэхналогій (Н. Конараў, намеснік начальніка ўпраўлення лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка РБ)
  • 14.00—15.00: Як InSync аблічбаваў бізнес Альфа-Банка (Н. Хадановіч, дырэктар дэпартамента развіцця прадуктаў і працэсаў для рознічных кліентаў Альфа-Банка)
  • 15.00—16.00: «ІТ-краіна»: міфы і рэальнасць (І. Сукман, дырэктар па развіцці бізнесу IBAGroup)
  • 16.00—16.30: IT-экасістэма Вялікабрытаніі (І. Князеў, саветнік па пытаннях нетарыфнага рэгулявання амбасады Вялікабрытаніі ў РБ)

Аргкамітэт Алімпіяды запрашае ўсіх жадаючых наведаць дадзеныя майстар-класы.