Подождите, идет загрузка сайта ...

Вайна – гэта страшная з'ява ў жыцці людзей. Таму мы не павінны забываць пра пакуты і жахі, якія давялося перажыць людзям, каб дасягнуць міру. Усе жахі вайны адчулі на сабе і тыя, хто трапіў у канцлагера. Гэтымі людзьмі былі ў асноўным безабаронныя старыя, жанчыны і дзеці.

На факультэце міжнародных адносін памятаюць і шануюць людзей, якія перажылі вайну.Яны ж рызыкавалі сваім жыццем дзеля нашай будучыні. 4 снежня для студэнтаў і выкладчыкаў ФМА была арганізавана сустрэча з чалавекам, які на сабе ў поўнай меры адчуў увесь жах лагераў смерці. Галіна Ігнацьеўна Змушко стала вязнем канцлагера ў дзіцячым узросце. Яе прывезлі ў вядомы сваімі жахамі і жорсткасцю канцэнтрацыйны лагер Heposuo, размешчаны на тэрыторыі Фінляндыі. Інфармацыя пра канцлагеры на тэрыторыі гэтай краіны ўпершыню стала з'яўляцца толькі ў канцы 80-х гадоў. Госця распавядала пра тыя пакуты, якія перажывалі вязні Heposuo. Гэта і голад, і жорсткія пакаранні, і непасільная праца. Сёння Галіна Ігнацьева займаецца захаваннем памяці аб тых страшных падзеях, якія давялося перажыць ёй і тысячы іншым людзям. Брат нашай госці, Мікалай Дзенісевіч, напісаў кнігу «Фінская капкан», дзе апісвае ўсе тыя жахі, што прыйшлося перажыць яму і яго сям'і. На сённяшні дзень Галіна Ігнацьеўна працягвае справу брата: працуе над захаваннем памяці пра тых людзей, якім давялося пабываць у канцэнтрацыйным лагеры Heposuo.

Факультэт міжнародных адносін падтрымлівае людзей, якія пацярпелі ад вайны, а таксама садзейнічае захаванню памяці аб ахвярах і дакладных падзеях таго часу.

Эльбуздукаеў Азамат, студэнт 1 курса факультэта міжнародных адносін 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках