На кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай традыцыйна праходзіць цыкл мерапрыемстваў, мэтай якіх з'яўляецца большае паглыбленне замежных студэнтаў у свет вывучаемай мовы і культуры яе носьбітаў.
2 снежня замежныя студэнты, аспіранты і магістранты ўдзельнічалі ў літаратурна-мастацкай акцыі «Я люблю гэты шматаблічны і яркі свет!», прысвечанай культуры розных краін і народаў. Год Малой радзімы ў Беларусі абудзіў у замежных студэнтаў жаданне бліжэй пазнаёміцца з Беларуссю і з беларускай культурай.
У гэты дзень гучалі песні на розных мовах, бо ўсю сваю любоў да радзімы ўдзельнікі мерапрыемства імкнуліся данесці да прысутных мовай музыкі і паэзіі.
Замежныя студэнты падрыхтавалі маляўнічыя і змястоўныя прэзентацыі, якія прадстаўлялі самыя яркія імгненні з жыцця іх родных краін, прадставілі знакамітых людзей сваёй зямлі.
Нашы замежныя студэнты імкнуцца добра авалодаць беларускай мовай як мовай будучай спецыяльнасці, якая з'яўляюцца дзяржаўнай у нашай краіне, а таксама афіцыйнай сусветнай мовай ААН і многіх міжнародных арганізацый.
Прагучалі вершы рускіх паэтаў-класікаў у выкананні студэнткі 2 курса Айгуль Хайдаравай, першакурснікаў біялагічнага факультэта Рустамавай Айнур, Хандурдыевай Махрыджамал, Сейідавай Мылайм, Чарыевай Джанет, Пашыева Кувата.
Песню пра Радзіму на рускай мове шчыра выканалі студэнты 2 курса Аожыголэ і Тан Цзіці.
Усіх прысутных узазіў Ду Дуньцзе, ператварыўшыся на імгненне ў знакамітага «Містэра Х».
Усе дружна падпявалі «Мільён пунсовых ружаў», вядомыя хіты на вывучаемай рускай мове. Не абыйшлося на мерапрыемстве і без навучальных момантаў: усёй залай падбіралі сінонімы да слоў і выразаў, успаміналі прыказкі і прымаўкі.
Туркменскі народны танец пакінуў яркае ўражанне ва ўсіх, хто знаходзіўся ў зале. Стажор з Японіі распавёў пра свайго любімага японскага фігурыста Юдзуру Ханю.
Традыцыйна, у адпаведнасці з правіламі гасціннасці, усе ўдзельнікі акцыі частаваліся смачнымі пірагамі. Замежныя студэнты, якія прадстаўляюць Кітай, Карэю, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыю, Японію, засталіся вельмі задаволеныя ўдзелам у літаратурна-мастацкай акцыі «Я люблю гэты яркі і шматаблічны свет!»
{gallery}2019/2019_12_02{/gallery}