Подождите, идет загрузка сайта ...

Віншуем каманду супрацоўнікаў факультэта міжнародных адносін, якая заняла III месца ў спаборніцтвах па плаванні ў рамках штогадовай спартакіяды "Здароўе". У спаборніцтвах прынялі ўдзел: Алена Іванаўна Маркасьян (I месца ў 4-й узроставай групе), Аляксандр Мухтаравіч Байчароў, Таццяна Сяргееўна Шарупіч, Алена Веніямінаўна Белазёрава, Сяргей Вячаслававіч Палічэнкаў, Алена Фёдараўна Доўгань, Вольга Юр'еўна Шыманская, Дар'я Ігараўна Данілевіч.

Па заканчэнні заплываў адбыўся таварыскі матч па водным пола, арганізаваны па ініцыятыве Вольгі Юр'еўны Шыманскай кафедрай фізвыхавання і спорту. Супрацоўнікі ФМА праявілі камандны дух і высокі ўзровень агульнаспартыўнай падрыхтоўкі. Віншуем каманду з прызавым месцам і жадаем поспехаў у наступных этапах спартакіяды!

Жадаючыя прыняць удзел у спаборніцтвах па лыжных гонках (на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы) могуць звязацца з адказным прадстаўніком спартыўна-масавай камісіі на факультэце – Сяргеем Палічэнкавым.

Сяргей Вячаслававіч Палічэнкаў, старшы выкладчык кафедры германскіх моў

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках