Цэнтр франка-расійскіх даследаванняў у Маскве аб'яўляе конкурс грантаў на навуковыя даследаванні, арганізацыю круглых сталоў, канферэнцый і публікацый у 2020 г., тэмы якіх знаходзяцца ў рамках тэматыкі даследаванняў ЦФРД на 2019-2023 гг.
Перавага будзе аддавацца інавацыйным калектыўным праектам з міжнародным удзелам, якія прапануюць новыя аб'екты, крыніцы даследавання, метадалагічныя падыходы і плануюць правядзенне круглых сталоў, канферэнцый, семінараў, публікацыю манаграфій і артыкулаў.
Гэта не выключае з разгляду індывідуальныя праекты ў сферы франка-расійскіх, франка-ўкраінскіх, франка-беларускіх ці франка-малдаўскіх даследаванняў. Тэрмін фінансавання праекта – адзін год, магчыма аднаўляльны яшчэ на адзін год.
Грант Цэнтра франка-расійскіх даследаванняў можна выкарыстоўваць на транспартныя выдаткі, пражыванне і іншыя выдаткі, звязаныя з арганізацыяй канферэнцыі ці іншага навуковага мерапрыемства. Каардынатар або каардынатары павінны будуць па завяршэнні першага года прадставіць прамежкавую справаздачу аб выніках. Пасля разгляду справаздачы і матэрыялаў па праекце Цэнтр прыме рашэнне, ці будзе працягнута фінансаванне на другі год і ў якім аб'ёме. Каардынатар(ы) праекта (не больш за 2 чалавекі) павінны прадставіць дасье з наступнымі элементамі:
- запоўненая анкета з кароткім бюджэтам;
- кароткі змест навуковага праекта (максімум 6000 знакаў з улікам прабелаў і заўваг) з указаннем мэтаў і праблематыкі;
- спіс супрацоўнікаў або патэнцыйных удзельнікаў (з указаннем іх інстытуцыйнай прыналежнасці);
- кароткае акадэмічныя рэзюмэ кожнага з каардынатараў.
Дасье могуць быць прадстаўлены як на рускай, так і на французскай мовах. Каб палегчыць апрацоўку дасье, мы просім кандыдатаў выкарыстоўваць пры іх афармленні шрыфт Arial, 12 памеру.
Праекты варта накіроўваць у Цэнтр франка-расійскіх даследаванняў у Маскве да 13 снежня 2019 г. у электронным адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Кожны праект будзе адпраўлены на экспертызу. Яе вынікі будуць паведамлены каардынатарам у другой палове студзеня 2020 г.