Подождите, идет загрузка сайта ...

29 лістапада 2019 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася IX Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя на замежных мовах «Свет у XXI стагоддзі: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты».

На канферэнцыі прысутнічалі паслы Швейцарыі, Венесуэлы, прадстаўнікі пасольства Францыі, навукоўцы з Расіі, Украіны, Германіі, Японіі і іншых краін.

Замежныя і беларускія студэнты з 30 беларускіх ВНУ падрыхтавалі цікавыя выступленні, агучылі навуковыя ідэі, якія з'яўляюцца актуальнымі для нашага часу.

Замежныя студэнты і стажоры кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай паспяхова выступілі ў секцыяі "Руская мова як замежная", годна прадставіўшы БДУ на прэстыжным навуковым студэнцкім форуме.

Студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Ні Чжэюнь выступіла з дакладам "Асаблівасці вербалізацыі канцэпта «чырвоны» (колер) у моўнай карціне свету кітайцаў», стажор з Рэспублікі Карэя Кім Донг Ву выступіў з паведамленнем «Сувенір з Карэі як феномен культуры і іміджавы аб'ект», стажор з Германіі Шнайдер Сільвана расказала аб праблеме захавання моў малых народаў у сваім дакладзе «Праблема знікнення моў», Мойрэр Нора-Карына прадставіла даклад «Фармат вячэрняга шоу». Тэма выступлення Дарбеле Тангі – «Наступствы змяненняў XXI-га стагоддзя для французскай культурнай самабытнасці». Цікавым і займальным экскурсам у японскія навагоднія традыцыі быў выступ Масіба Мао. Праблемы вывучэння моладзевай лінгвакультуры на аснове актуальнага слэнгу былі асветлены У Юйцун. Сацыякультурныя асаблівасці сучаснай Паўднёвай Карэі былі тонка прыкмечаны Кім Южын.

Навуковымі кансультантамі пры падрыхтоўцы выступленняў з'яўляліся старэйшыя выкладчыкі кафедры Варычэнка Г. В., Чупік В. В. і выкладчык Храмчанка Т. А. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага