Подождите, идет загрузка сайта ...

29 лістапада 2019 года студэнтам факультэта міжнародных адносін спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» і эканамічнага факультэта выдалася выдатная магчымасць сустрэцца з Сяргеем Уладзіміравічам Вайцяхоўскім, намеснікам генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» – кіруючай кампаніі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» – унікальнай пляцоўкі для развіцця міжнароднага высокатэхналагічнага супрацоўніцтва. У ходзе трохгадзіннай гутаркі ўдзельнікі даведаліся, з якімі вынікамі парк сустракае 2020 год, якія задачы ставіць перад сабой на бліжэйшую будучыню і чаго чакае ад выпускнікоў.

Дэканат, выкладчыкі і студэнты выказваюць падзяку Сяргею Уладзіміравічу за знойдзены ў яго напружаным графіку час для студэнтаў, за магчымасць сустрэцца, за прэзентацыю магчымасцяў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», за магчымасць пачуць, задаць пытанні і прыняць удзел у гэтым сапраўды ўнікальным мегапраекце Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень»!

Дзякуем Сяргею Уладзіміравічу за супрацоўніцтва! 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага