27 лістапада 2019 года на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшло першае пасяджэнне Клуба даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі. У пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты 1—4 курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" і кіраўнікі клуба Алена Фёдараўна Доўгань (прафесар, факультэт міжнародных адносін БДУ) і Наталля Алегаўна Мароз (дацэнт, юрыдычны факультэт БДУ).
У рамках першага пасяджэння абмяркоўваліся асноўныя праблемы інфармацыйнай бяспекі і кібербяспекі; прыклады рэальных і гіпатэтычных пагроз у галіне бяспекі, якiя ўзнікаюць з развіццём інфармацыйных тэхналогій; магчымыя варыянты кваліфікацыі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій з пункту гледжання міжнароднага гуманітарнага права. Таксама ўдзельнікі разгледзелі план далейшай працы клуба, прызначылі старшыню і сакратара.
Кіраўнік клуба А. Ф. Доўгань прачытала лекцыю па метадалогіі падрыхтоўкі дакладаў і прэзентацый.
Калі Вы зацікаўлены ў даследаваннях у галіне міжнароднага гуманітарнага права і права міжнароднай бяспекі, накіруйце свае дадзеныя на электронную пошту кіраўніка Клуба.