На кафедры мытнай справы ФМА ўжо стала традыцыяй праводзіць Вечары інтэрнацыянальнай дружбы для студэнтаў першага курса. У гэтым годзе шэраг студэнтаў першага курса спецыяльнасці «Мытная справа» папоўнілі хлопцы і дзяўчаты з дружалюбнага Туркменістана. Ужо з першых дзён свайго знаходжання на ФМА яны арганізавалі сваё зямляцтва.
19 лістапада 2019 г.туркменскія студэнты правялі Вечар туркменскай дружбы. Яны пазнаёмілі студэнтаў-першакурснікаў спецыяльнасці «Мытная справа» з гісторыяй Туркменістана, традыцыямі і культурай краіны і народа, дасягненнямі Туркменістана на сусветнай арэне. У праграме вечара таксама былі чытанне вершаў, песні і традыцыйныя туркменскія танцы.