22 лістапада факультэт міжнародных адносін прыняў першы ў Беларусі Рэспубліканскі семінар пра культуру ўзаемадзеяння з людзьмі з інваліднасцю і аб далейшым развіцці інклюзіўнага турызму, які быў ініцыяваны Міністэрствам спорту і турызму РБ. Семінар сабраў на факультэце больш за 100 удзельнікаў, сярод якіх былі прадстаўнікі ўпраўленняў спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, дзяржаўнай установы "Нацыянальнае агенцтва па турызме", грамадскіх аб'яднанняў у сферы турызму, грамадскіх аб'яднанняў людзей з інваліднасцю, суб'ектаў турыстычнай індустрыі, санаторна-курортных устаноў, экскурсаводаў. Семінар аб'яднаў вельмі рознабаковых спікераў, што дазволіла раскрыць многія аспекты развіцця інклюзіўнага турызму. Сярод выступоўцаў былі прадстаўнікі Беларускага таварыства інвалідаў, Беларускага таварыства глухіх, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт быў прадстаўлены выступамі загадчыка кафедры міжнароднага турызму Леаніда Міхайлавіча Гайдукевіча і старэйшага выкладчыка той жа кафедры Наталлі Міхайлаўны Барысенка-Кляпач. Семінар прайшоў паспяхова, выявіўшы патрэба ў больш вузкаформатных мерапрыемствах з акцэнтам на паглыбленую спецыфіку па асобных відах турыстычных аб'ектаў і паслуг.